UR.ANUS
Пампушка (на белорусском языке)
вернуться

Де Мопассан Ги

Шрифт:
Вся книга целиком

Дзверцы расчынiлiся. I раптам пасажыры здрыганулiся, пачуўшы добра знаёмы гук: бразгат аб дол шаблi. I ў той жа момант рэзкi голас нешта крыкнуў па-нямецку.

Нягледзячы на тое, што дылiжанс спынiўся, нiхто з пасажыраў не крануўся з месца; усе быццам баялiся, што варта iм выйсцi, як iх адразу пазабiваюць. З'явiўся фурман з лiхтаром у руцэ i знянацку асвяцiў у карэце два шэрагi перапалоханых твараў з раскрытымi ратамi i шырока расплюшчанымi ад здзiўлення i жаху вачамi.

Побач з фурманам у яркай паласе святла стаяў нямецкi афiцэр - высокi, бялявы малады чалавек, надзвычай тонкi, упяты ў мундзiр, як панна ў гарсэт; пляскатая лакавая фуражка, надзетая набакiр, надавала яму аблiчча пасыльнага з ангельскага гатэля. Даўжэзныя i шорсткiя вусы, якiя паступова ўтанчалiся i пераходзiлi ў адзiную валасiну, такую тонкую, што канца яе нельга было ўбачыць, быццам гнялi на рот, адцягвалi ўнiз шчокi i куточкi вуснаў.

Звяртаючыся да падарожнiкаў на французскай мове з эльзаскiм вымаўленнем, ён рэзкiм тонам прапанаваў iм выйсцi:

– Прашу фыхацiць, панове!

Першыя падпарадкавалiся манашкi - з паслушэнствам набожнiц, прызвычаеных да пакоры. Потым выйшлi граф з графiняй, за iмi фабрыкант з жонкай, потым Люазо, якi наперад прапусцiў сваю мажную палову. Выходзячы з дылiжанса, Люазо - хутчэй з асцярогi, чым з ветлiвасцi - сказаў афiцэру:

– Добры вечар, пане.

Але той з нахабствам усемагутнага чалавека глянуў на яго i нiчога не адказаў.

Пампушка i Карнюдэ, хоць i сядзелi пры самых дзверцах, выйшлi апошнiя, зрабiўшы строгi i ганарысты выгляд перад тварам ворага. Пампушка з усяе сiлы старалася не выдаваць сваiх пачуццяў i быць спакойнай; дэмакрат змрочна патузваў рукой сваю вялiкую рыжаватую бараду. Абое iмкнулiся захаваць годнасць, разумеючы, што пры падобных сустрэчах кожны ў пэўнай ступенi з'яўляецца прадстаўнiком роднай краiны; iх абурала падатлiвасць спадарожнiкаў, i Пампушка хацела паказаць, што ў ёй болей гордасцi, чым у яе суседак па карэце, шляхетных жанчын, а Карнюдэ, разумеючы, што ён абавязаны быць узорам паводзiн, усёй сваёй паставай сведчыў, што прадаўжае выконваць мiсiю супрацiўлення, якую ён распачаў з перакопвання дарог.

Усе зайшлi ў прасторную кухню заезнага двара, i тут немец запатрабаваў падпiсаны камендантам Руана дазвол на выезд, дзе былi пазначаны прозвiшчы, фiзiчныя прыкметы i род заняткаў усiх падарожных; ён доўга разглядваў кожнага па чарзе, звяраў людзей з тым, што было пра iх напiсана.

Потым ён адрывiста кiнуў:

– Топра, - i знiк.

Усе з палёгкай уздыхнулi. Зноў захацелася есцi, заказалi вячэру. На яе прыгатаванне спатрэбiлася паўгадзiны; пакуль дзве служанкi займалiся гэтым, падарожнiкi пайшлi глядзець пакоi для начлегу. Усе яны размяшчалiся ўздоўж калiдора, якi ўпiраўся ў цьмяныя зашклёныя дзверы з красамоўным нумарам.

Калi, нарэшце, усе паселi за стол, з'явiўся сам гаспадар заезнага двара. Гэта быў былы гандляр жывёлаю, тоўсты астматычны чалавек, у горле ў якога без адхлання нешта свiстала, клекатала i хрыпела. Прозвiшча яго было Фалянвi.

Ён запытаўся:

– Хто хут мадэмуазель Элiзабэт Русэ?

Пампушка здрыганулася, павярнулася:

– Гэта я.

– Мадэмуазель, прускi афiцэр жадае неадкладна пагаварыць з вамi.

– Са мной?

– З вамi, калi менавiта вы мадэмуазель Элiзабэт Русэ.

Яна захвалявалася, нейкую хвiлю раздумвала, потым рашуча сказала:

– Ну i няхай! Але я не пайду!

Усе занепакоiлiся; кожны пачаў выказваць здагадкi наконт прычыны выклiку. Да Пампушкi падышоў граф:

– Вы не маеце рацыi, мадам, ваша адмова можа спавадаваць вялiкiя непрыемнасцi не толькi вам, але i ўсiм вашым спадарожнiкам. Нiколi не варта працiвiцца людзям, якiя дужэйшыя за вас. Гэтае запрашэнне, пэўна, не тоiць нiякай небяспекi; можа, трэба нешта ўзгаднiць, якую-небудзь дробязную фармальнасць.

Усе падтрымалi графа, сталi прасiць Пампушку, угаворваць, упрошваць i нарэшце пераканалi яе; кожны баяўся ўскладненняў, якiя мог бы спрычынiць такi неразумны ўчынак. Урэшце яна сказала:

– Добра, але раблю я гэта толькi дзеля вас!

Графiня пацiснула ёй руку:

– I мы вам шчыра ўдзячныя!

Пампушка пайшла. Усе чакалi яе вяртання, каб разам сесцi за стол.

Кожны шкадаваў, што заместа гэтай нястрыманай, наравiстай жанчыны запрасiлi не яго, i мысленна рыхтаваў усякiя банальныя фразы на выпадак, калi i ён будзе паклiканы.

Але хвiлiн праз дзесяць Пампушка вярнулася - запыханая, пунсовая, сама не свая ад гневу.

– Ах, паскуда! Якая паскуда!
– мармытала яна.

Усе кiнулiся да яе з роспытамi, аднак яна маўчала; граф прадаўжаў настойваць, i тады яна з вялiкай годнасцю адказала:

– Не дапытвайцеся. Вас гэта не абыходзiць, я не магу нiчога сказаць.

Усе размясцiлiся вакол вялiкай мiсы, адкуль iшоў пах капусты. Нягледзячы на гэтую трывожную прыгоду, вячэра прайшла весела. Сiдр, якi - з эканомii пiлi муж i жонка Люазо ды манашкi, быў слаўны. Астатнiя заказалi вiна; Карнюдэ папрасiў пiва. У яго была асаблiвая манера адкаркоўваць бутэльку, успеньваць пiтво, углядвацца ў яго, нахiляючы куфаль, а потым узнiмаючы да лямпы, каб лепей разгледзець колер. Калi ён пiў, яго доўгая барада, якая з часам набыла адценне яго любiмага напiтку, здавалася, ажно трэслася ад замiлавання, вочы скоса цiкавалi за куфлем, каб не згубiць яго з вiдавоку, i ўвесь выгляд у дэмакрата быў такi, быццам ён выконвае тую адзiную справу, дзеля якой i нарадзiўся на свет. Ён мысленна як бы iмкнуўся зблiзiць, паяднаць дзве вялiкiя страсцi, якiя поўнiлi ўсё яго жыццё: пiва "Паль Аль" i Рэвалюцыю; бясспрэчна, не мог ён цешыцца адным, не думаючы пра другое.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • ...

UR.ANUS - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • support@anus.bid